Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.

    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Уладзіславу Будзіку, Леаніду Касінскаму, Ігару Бурмістраву і Алегу Мішчанку.

    Палкоўнікам юстыцыі Андрэю Лісу і Сяргею Паско прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра юстыцыі. Палкоўніку міліцыі Аляксандру Васільеву і палкоўніку ўнутранай службы Анатолю Даўгалеўцу прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра міліцыі і ўнутранай службы адпаведна.