Аляксандр Лукашэнка прысвоіў воінскія, персанальныя і спецыяльныя званні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх, персанальных і спецыяльных званняў, а таксама класнага чыну.

    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Уладзіміру Кулажыну і Руслану Касыгіну.

    Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу прысвоена намесніку Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Мікалаю Свірыду, а таксама начальніку Брэсцкай мытні Аляксандру Піхуну.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі атрымаў палкоўнік міліцыі Максім Міронаў.

    Акрамя таго, пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Корзуну прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.