Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама". Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы.

    Прадпрыемствам прадастаўлена адтэрміноўка па вяртанні пазыковых сродкаў, а таксама растэрміноўка па выплаце працэнтаў за прадастаўленыя банкаўскія крэдытныя рэсурсы.

    Пры гэтым з улікам патрабаванняў Прэзідэнта Беларусі прапанаваныя тэрміны вяртання выдзеленых сродкаў былі скарочаны, а таксама ўзмоцнены ўмовы прадастаўлення дзяржавай падтрымкі.

    За невыкананне даручэнняў па выхадзе на эфектыўную работу шэрага прадпрыемстваў прамысловага і будаўнічага комплексу адказныя службовыя асобы рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці).