Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Генеральнага штаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 лютага.

    Генерал-маёр Ігар Кароль назначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён вызвалены з пасады намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

    Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл назначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. На раней займаемую ім пасаду начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

    На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.