Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Інданезія Джока Відода з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода з Днём Незалежнасці.

    «Гэта свята з'яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці і ўвасабленнем адзінства інданезійскага народа», - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй на прынцыпах дружбы, даверу, узаемнай выгады. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі можна падняць беларуска-інданезійскае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.