Віншаванне народнай артыстцы Расіі Тамары Гвердцытэлі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Тамару Гвердцытэлі з юбілеем.

    "Сваёй яркай індывідуальнасцю і непаўторнай манерай выканання Вы заваявалі прызнанне не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі. Любяць і высока цэняць Вашу творчасць і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённая дзейнасць Тамары Гвердцытэлі і далей будзе дарыць гледачам радасць і натхненне, садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на ніве культуры і мастацтва.