Віншаванне народнаму артысту РСФСР Міхаілу Ножкіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна з юбілеем.

    "Вас ведаюць і цэняць як адоранага акцёра тэатра і кіно, актыўнага грамадскага дзеяча, выдатнага паэта і аўтара тэкстаў песень да вядомых кінафільмаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе ўносіць важкі ўклад у развіццё і ўмацаванне культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі.