Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб змяненні межаў Мінска і Смалявіцкага раёна

    У мэтах рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы зменены межы Мінска і Смалявіцкага раёна. Адпаведны Указ № 194 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У межы Мінска ўключаны размешчаныя ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 158,44 га, у тым ліку 147,51 га - землі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск", 10,93 га - землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас".

    У адпаведнасці з Указам названыя зямельныя ўчасткі ўключаюцца ў тэрыторыю Кастрычніцкага раёна Мінска.

    Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.