Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 504 "Аб курсавых розніцах"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 504 "Аб курсавых розніцах".

    Арганізацыям прадастаўлена права самастойна выбіраць перыяд уключэння курсавых розніц у склад пазарэалізацыйных даходаў і (або) расходаў для мэт падаткаабкладання: штоквартальна або па выніках года.

    Указ дасць магчымасць арганізацыям ажыццяўляць больш эфектыўнае фінансаванне бягучай гаспадарчай дзейнасці.