Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб аздараўленні ў Беларусі 153 дзяцей з Сірыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, якім прадугледжана фінансаванне расходаў па арганізацыі ў студзені 2018 года адпачынку і аздараўлення 153 дзяцей з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

    Праграмай знаходжання прадугледжваецца аказанне дзецям санаторна-аздараўленчых паслуг, а таксама правядзенне экскурсійна-культурных мерапрыемстваў у Мінску і рэгіёнах краіны.

    Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.