Падзячнае пісьмо Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячнае пісьмо Прэзідэнту
Сербіі Аляксандру Вучычу за цёплы прыём, аказаны ўсёй беларускай
дэлегацыі ў час афіцыйнага візіту ў Сербію.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перагаворы ў Бялградзе прайшлі ў атмасферы адкрытасці, шчырасці і ўзаемнага даверу. "Упэўнены, што падпісаныя ў час візіту пагадненні і кантракты дадуць магчымасць істотна павялічыць эфектыўнасць нашага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, устанавіць плённыя сувязі і адкрыць новыя напрамкі сумеснай работы", - гаворыцца ў пісьме.
Аляксандр Лукашэнка таксама запэўніў Аляксандра Вучыча, што беларускім бокам усе дасягнутыя дамоўленасці будуць няўхільна выконвацца. Кіраўнік дзяржавы разлічвае на працяг дружалюбных кантактаў і запрасіў Аляксандра Вучыча наведаць Беларусь у любы зручны час.