Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты пагадненняў па візах і рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі адобраны праекты пагадненняў з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.

    Праекты гэтых дакументаў адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

    Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагадненняў пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобраных праектаў.