Ала Пугачова ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў эстрадную спявачку Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 верасня.

    Выканальніца ўдастоена ўзнагароды за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей.