Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Афганістанам аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Афганістана аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.