Абноўлены склад Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў

    Абноўлены склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Адпаведны Указ 2 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Унесеныя карэкціроўкі звязаны са змяненнямі, што адбыліся ў складзе Урада і кіраўніцтва рэспубліканскіх арганізацый.

    Старшынёй аргкамітэта вызначаны Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, яго намеснікамі - віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

    Таксама ў склад камітэта замест былых кіраўнікоў увайшлі Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.