Эканоміка

Рэспубліка Беларусь - экспартна арыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Беларусь прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю жыццяздольнасць і эфектыўнасць.

Паводле папярэдняй ацэнкі ў цэлым за 2010-2022 гады ВУП краіны павялічыўся ў супастаўных цэнах на 15,6% пры росце прадукцыйнасці працы за названы перыяд на 28,1%.

Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас з 15,4 тыс. міжнародных долараў у 2010 годзе да 22,5 тыс. міжнародных долараў у 2022 годзе (папярэднія даныя).

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі

Глядзець у поўным памеры

ВУП, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

2022 г. - папярэднія данныя.

Глядзець у поўным памеры

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі, млрд долараў ЗША.

Глядзець у поўным памеры

Аб'ём прамысловай прадукцыi, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

Глядзець у поўным памеры

Аб'ём прадукцыi сельскай гаспадаркі, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.)

Прыярытэты развіцця

Забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека - гэта галоўная мэта краіны, замацаваная ў пяцігадовай праграме на 2021-2025 гады.

Для дасягнення мэты вызначаны актуальныя прыярытэты развіцця, на рэалізацыю якіх сканцэнтраваны ўнутраныя і знешнія рэсурсы і накіравана работа кожнага ў пабудове будучыні краіны:

Шчаслівая сям'я. Гэта папулярызацыя традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Сям'я з дзецьмі павінна стаць у нашым грамадстве не проста сацыяльнай нормай, а ідэалам сямейных адносін.

Моцныя рэгіёны. Гэта эфектыўная занятасць, дастойныя даходы, высокая мабільнасць, камфорт і бяспека людзей у любым месцы Беларусі.

Інтэлектуальная краіна. Гэта краіна разумных, адукаваных, творчых людзей, здольных здзяйсняць інавацыйныя прарывы і рухацца наперад.

Дзяржава-партнёр. Гэта выбудоўванне празрыстых, адкрытых, даверных адносін дзяржавы, грамадства і бізнесу.

Пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах

Рэспубліка Беларусь захоўвае свае пазіцыі ў шэрагу міжнародных рэйтынгаў, якія выступаюць важнымі індыкатарамі ўзроўню развіцця краіны ў пэўных сферах для замежных інвестараў і крэдытораў.

Аб прагрэсе ў галіне ўстойлівага развіцця сведчаць высокія пазіцыі Беларусі па паказчыках дасягнення краінамі МУР SDG Index and Dashboards Report міжнароднага фонду Bertelsmann Stiftung і сеткі арганізацый глабальнай ініцыятывы ААН Sustainable Development Solutions Network. У 2022 годзе Беларусь заняла 34 месца (76,0 бала са 100), атрымаўшы ацэнку вышэйшую за сярэднюю па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (рэйтынг ахопліваў 166 краін свету і ўключаў каля 100 паказчыкаў, звязаных з выкананнем МУР). 

У рэйтынгу па Індэксе чалавечага развіцця, які з’яўляецца агульнапрызнаным інструментам параўнання ўзроўню жыцця розных краін свету, Беларусь займае 60 пазіцыю са 191 дзяржавы і ўваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця па класіфікацыі ААН. 

У агульным рэйтынгу нацыянальнага дабрабыту (Legatum Prosperity Index 2023) Беларусь заняла 78 месца (са 167 краін). Мы маем высокія пазіцыі па ўзроўні адукацыі (29 месца) і па ўзроўні ўмоў жыцця (43 месца). Пры гэтым па эканоміцы краіна займае 45 пазіцыю.

У рэйтынгу ўніверсітэтаў QS EECA University Rankings 2023 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у топ-25 у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Даследаванне ў цэлым ацэньвае 450 ВНУ на аснове дзесяці паказчыкаў: даследчая дзейнасць, выкладанне, меркаванне работадаўцаў і кар’ерны патэнцыял, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў і інш.

Беларусь заняла 58 месца са 193 у рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада (United Nations E-Government Survey 2022). Па індэксе электроннага ўдзелу (E-Participation), які адлюстроўвае развіццё сэрвісаў актыўнай камунікацыі паміж грамадзянамі і дзяржавай, Беларусь заняла 90 месца.

Па выніках праведзенага ААН даследавання ў 2022 годзе Беларусь па Індэксе гатоўнасці да электроннага ўрада ўвайшла ў групу краін з высокім узроўнем яго значэння, у прыватнасці па індэксе чалавечага капіталу краіна размяшчаецца на 29 месцы, а па індэксе тэлекамунікацыйнай інфраструктуры займае 32 месца сярод 193 дзяржаў.

У рэйтынгу па індэксе глабальнага гендарнага разрыву ў 2023 годзе Беларусь заняла 41 месца са 146 ахопленых дзяржаў. Рэйтынг быў упершыню прадстаўлены Сусветным эканамічным форумам у 2006 годзе для ацэнкі прагрэсу ў дасягненні гендарнага парытэту і параўнання гендарных разрываў у краінах свету па чатырох вымярэннях: эканамічны ўдзел і магчымасці, адукацыя, ахова здароўя і палітычнае лідарства.