Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Задачы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сергяенка Ігар Пятровіч

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в.Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.

У 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1984-1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1986 па 1988 год - загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1988-1989 гадах - курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

У 1989-2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

У 2010 годзе назначаны начальнікам упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, а ў 2013-м - першым намеснікам Старшыні КДБ Беларусі па контрразведвальнай дзейнасці.

У 2014-2019 гадах - Першы намеснік Старшыні КДБ Беларусі.

Са снежня 2019 года - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч

Першы Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт, спецыяльнасць - міжнароднае права).

У 2003 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

У 1994-1996 - супрацоўнік Цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1996-2000 - супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

У 2000-2003 - начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2003-2005 - саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

У 2005-2006 - начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2012 - начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2012-2014 - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму.

У 2015-2017 - першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Са снежня 2016 года - Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Чупрыс Вольга Іванаўна

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзілася ў 1969 годзе ў Мінску.

У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства". Доктар юрыдычных навук, прафесар.

04.1992-11.1992 - дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маскоўскага раёна г.Мінска Упраўлення юстыцыі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

1992-1997 гады - аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

1997-2004 гады - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2004-2005 - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2005-2010 - дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2010-2015 - намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2015-2018 - загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2018-2019 - прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са снежня 2019 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Бельскі Валерый Іванавіч

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Дзевашычы (Бялыніцкі раён).

У 1993-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці "эканоміка і кіраванне ў галінах АПК".

У 1993-1995 гадах працаваў галоўным эканамістам саўгаса "Каліноўскі" Бялыніцкага раёна.

У 1995-1997 гадах - аспірант пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і інфармацыі АПК.

У 1997-1998 гадах - навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК.

У 1998-2001 гадах - загадчык сектара цэнаўтварэння Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК (затым перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі, пасля - у навукова-даследчую рэспубліканскую ўстанову "БелНДІ аграрнай эканомікі").

У 2001-2005 гадах - намеснік дырэктара па навуковай рабоце, першы намеснік дырэктара навукова-даследчай рэспубліканскай установы "БелНДІ аграрнай эканомікі" (з сакавіка 2003 года перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову "Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі").

З лютага па снежань 2005 года - выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі. У 2006-2008 гадах пасля рэарганізацыі ўстановы ў Цэнтр аграрнай эканомікі займаў пасаду першага намесніка дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі - дырэктара Цэнтра аграрнай эканомікі.

У чэрвені 2008 года стаў выконваць абавязкі дырэктара Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук. Затым у жніўні стаў дырэктарам і ўзначальваў гэту ўстанову да 2012 года.

У 2012-2015 гадах - памочнік члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграрным комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У 2015-2016 гадах - рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2016 года - дырэктар Інстытута эканомікі НАН.

Са студзеня 2020 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Кунцэвіч Андрэй Міхайлавіч


Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў Магілёве ў 1979 годзе.

У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "журналістыка"), у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі (спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія"). Працаваў загадчыкам аддзела пісем рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю" (г.п. Бялынічы), пасля - рэдактарам гэтага выдання.

У 2009-2011 гадах - намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама.

У 2011-2013 гадах - начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама. З'яўляўся першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама - начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы.

У 2013-2016 гадах - намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама.

У 2016-2017 гадах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня 2017 года - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Са жніўня 2019 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць