Медаль "За выратаванае жыццё"

Медалём “За выратаванае жыццё” ўзнагароджваюцца грамадзяне за ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.

Медаль “За выратаванае жыццё” носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адвагу”.