Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў Беларусі

    Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў Беларусі. Адпаведны Указ № 44 падпісаў 2 лютага Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Населеныя пункты, узнагароджаныя вымпелам, з'яўляюцца дастойным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.

    Яны ўдастоены ўзнагароды ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.