Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ з прафесійным святам

    Работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Шчыра віншую вас са святам.

    У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей розных прафесій, якія штодзённай напружанай працай робяць наша жыццё больш камфортным, зручным і ўтульным, ствараючы настрой мільёнам беларусаў.

    Упэўнены, эфектыўна вырашаючы найважнейшыя задачы, якія стаяць перад галіной, работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў далейшым будуць уносіць важкі ўклад у развіццё Беларусі і дабрабыт нашага народа.

    Удзячны супрацоўнікам і ветэранам сферы паслуг за высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе.

    Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

    Аляксандр Лукашэнка