Віншаванне Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты гістарычны дзень стаў вызначальным для пакістанскай нацыі на шляху да незалежнасці і сёння Пакістан - моцная, працвітаючая дзяржава, якая дынамічна развіваецца, з упэўненасцю гледзячы ў будучыню.

    "Прыемна адзначыць, што паміж Мінскам і Ісламабадам склаліся сапраўды цёплыя і братэрскія адносіны - расце ўзаемны інтарэс да паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, пашыраецца гандаль, паспяхова ўстанаўліваюцца дзелавыя сувязі. Карыстаюся святочнай нагодай, каб пацвердзіць высокую зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі шматгранных кантактаў з Пакістанам", - гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.

    У пасланні Шахбазу Шарыфу Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што традыцыйная дружба, узаемная павага і давер паміж дзвюма краінамі з'яўляюцца надзейным фундаментам для далейшага паглыблення двухбаковых палітычных кантактаў, умацавання пазітыўнай дынамікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння гуманітарных сувязей.

    "Спадзяюся, што візіт на вышэйшым узроўні ў Пакістан у гэтым годзе згодна з папярэднімі дамоўленасцямі надасць дадатковы імпульс развіццю плённага беларуска-пакістанскага дыялогу", - адзначыў Прэзідэнт.