Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Ранілу Вікрамасінгхе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Раніла Вікрамасінгхе з 75-годдзем.

    "Сёння Шры-Ланка з'яўляецца добрым прыкладам рэалізацыі эканамічных рэформ, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. У гэтым імкненні Вы можаце заўсёды разлічваць на Рэспубліку Беларусь. Перакананы, што патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва яшчэ далёка не вычарпаны і разам мы зможам вывесці беларуска-ланкійскае ўзаемадзеянне на новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь валодае кампетэнцыямі ў такіх галінах, як машынабудаванне, метала- і дрэваапрацоўка, электраэнергетыка, нафтахімія, фармацэўтыка, і гатова аказваць садзейнічанне Шры-Ланцы ва ўмацаванні харчовай бяспекі, ажыццяўляць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, дзяліцца тэхналогіямі.