Віншаванне Прэзідэнту Бангладэш Махамеду Шахабудзіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь разглядае ўмацаванне дружалюбных адносін з вашай краінай у якасці важнага напрамку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёвай Азіі, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы зацікаўлены не толькі пашырыць наменклатуру экспарту на бангладэшскі рынак, але і ўнесці пасільны ўклад у развіццё прамысловага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў эканомікі вашай дзяржавы".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пастаўкі ў Бангладэш калійных угнаенняў, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, электратранспарту і трактароў, паглыбленне сувязей у сферах фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, мадэрнізацыі авіяцыйнай і іншай тэхнікі будуць садзейнічаць прагрэсу, паляпшэнню ўзроўню жыцця, росту дабрабыту народа гэтай краіны.

    Кіраўнік дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Бангладэш у Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час, каб абмеркаваць далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Шахабудзіну здароўя і поспехаў.