Віншаванне народу Грэцыі з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасці.

    "На працягу многіх дзесяцігоддзяў Мінск і Афіны будавалі супрацоўніцтва на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, сумеснай эканамічнай выгады, справядлівых прынцыпаў міжнароднага права і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на адсутнасць агульных геаграфічных граніц, Беларусь заўсёды бачыла ў Грэцыі добрага еўрапейскага суседа і партнёра", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да аднаўлення страчаных гаспадарчых сувязей, фарміравання новых кантактаў па разнастайных напрамках.

    "Запрашаем вас скарыстаць магчымасць наведаць нашу краіну ў рамках бязвізавага рэжыму, прыняць удзел у шэрагу выставак, спартыўных спаборніцтваў, культурных мерапрыемстваў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў жыхарам Грэцыі міру, прагрэсу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.