Віншаванне Генеральнаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева з днём нараджэння.

    "Многія гады Вы эфектыўна кіруеце буйнейшым інтэграцыйным аб'яднаннем на постсавецкай прасторы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Уласцівыя Вам уменне працаваць з поўнай аддачай сіл, арганізатарскі талент, нацэленасць на канчатковы вынік садзейнічалі дасягненню Садружнасцю Незалежных Дзяржаў галоўнай мэты - захаванню лепшых традыцый дружбы, даверу і добрасуседства паміж народамі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што веды, мудрасць і вопыт Сяргея Лебедзева ў вырашэнні адказных задач дадуць магчымасць і ў далейшым знаходзіць і паспяхова ўкараняць у практыку новыя формы супрацоўніцтва, будуць служыць умацаванню ўзаемавыгаднага партнёрства ў рамках СНД.