Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста выказаў расійскаму калегу глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам, што адбыўся ў Падмаскоўі. 

    Прэзідэнты пацвердзілі гатоўнасць да далейшага актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і падтрымання кантактаў паміж адпаведнымі службамі ў мэтах эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму.