Падпісаны Указ аб часовым устанаўленні ставак увазных мытных пошлін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў Указ № 16 "Аб часовым устанаўленні ставак увазных мытных пошлін".

    Дакументам па 30 чэрвеня ўключна ўстаноўлены павышаныя стаўкі ўвазных мытных пошлін (35% ад мытнага кошту) на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў, што паходзяць з краін англасаксонскай групы (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя).

    Указ накіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэння адпаведнага імпарту таварамі, якія выраблены ў ЕАЭС.