Беларусь і Ганконг правядуць перагаворы па праекце дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 171, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.

    На правядзенне перагавораў па праекце дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.