Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 265 ад 8 ліпеня 2021 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў Указ № 265 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім удасканальваюцца прававыя ўмовы ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўчых актаў у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Закона "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" ад 30 чэрвеня 2020 года.