Аб Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

Указ № 257 ад 9 жніўня 2023 г.

Аб'ектам будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы "Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі" на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Адпаведны Указ № 257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 жніўня.

Згодна з Указам да работ на гэтых аб'ектах будуць прыцягнуты маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Гэты дакумент будзе садзейнічаць працоўнаму выхаванню моладзі, фарміраванню ў яе пачуцця прыналежнасці да гісторыі роднай краіны.