Аб міжнародным аўтастрахаванні

Указ № 240 ад 31 ліпеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў Указ № 240 "Аб міжнародным аўтастрахаванні".

Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне адносін па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры выездзе за мяжу ва ўмовах выхаду Беларусі з міжнароднай сістэмы страхавання "Зялёная картка".

Указам прадугледжваецца адмена для беларускіх аўтаўладальнікаў (вадзіцеляў) абавязку прад'яўлення страхавога сертыфіката, які засведчвае заключэнне дагавора страхавання "Зялёная картка", пры выездзе з тэрыторыі Беларусі.

Беларускаму бюро па транспартным страхаванні прадастаўлены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым "Зялёная картка"), а таксама на заключэнне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.