Рус
Главная   /  Документы и комментарии
Указ №518 ад 31 снежня 2016 г.

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ”Беларускi спартыўны Алiмп“ 2016 года

У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту  пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры і спорту, развiццi фiзкультурна-спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць гарманiчнаму фармiраванню асобы, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ”Беларускi спартыўны Алiмп“ 2016 года ў памеры 100 базавых велiчынь кожнаму:

Васільеву Руслану Анатольевічу, рэдактару аддзела гульнявых відаў спорту ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Спартыўная панарама“;

Герман Эльвіры Уладзіміраўне, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы ”Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы“;

Шымкавяку Аляксандру Станіслававічу, трэнеру-выкладчыку па баскетболе ўстановы адукацыі ”Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву“.

2. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму неабходныя сродкi на выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ”Беларускi спартыўны Алiмп“ 2016 года.

3. Не абкладаць падаходным падаткам з фізічных асоб сумы спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Беларускі спартыўны Алімп“ 2016 года, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

 

Прэзідэнт  Рэспублікі Беларусь      А.Лукашэнка

© 2017, Пресс-служба Президента Республики Беларусь