Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

    Удзельнікам і гасцям урачыстасцей
    XXII Дня беларускага пісьменства

    Дарагія сябры!

    Дзень беларускага пісьменства - надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны.

    Гэта свята аб'ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын - адзін з прыгажэйшых гарадоў Гродзеншчыны, непаўторная ўтульнасць якога створана нястомнай плённай працай яго жыхароў.

    Амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць аб вялікім укладзе нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў.

    I сёння, у час імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, кніга і шчырае мастацкае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам.

    Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка