Віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета праводзіцца ў старажытным горадзе Заслаўі.

    За гады свайго існавання свята заняло пачэснае месца ў шэрагу важнейшых падзей культурнага жыцця нашай краіны і яскрава нагадвае пра неабходнасць беражлівага захавання духоўнай спадчыны Беларусі.

    Ад часоў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага кніга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крыніцай, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Літаратура выхоўвала ў людзях лепшыя якасці, аказвала вялікі, а часам і вызначальны ўплыў на фарміраванне іх светапогляду.

    Сёння беларуская дзяржава актыўна падтрымлівае нацыянальную інфармацыйную прастору, айчыннае кнігавыданне ў мэтах кансалідацыі грамадства, сцвярджэння высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў.

    Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя,  дабрабыту, новых творчых і працоўных дасягненняў.

    Аляксандр Лукашэнка