Аб прысуджэнні спецыяльных
прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 1. Пагадзіцца з рашэннем савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і прысудзіць за высокія творчыя дасягненні ў 2004 годзе спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў памеры 100 базавых велічынь кожная ў наступных намінацыях:
музычнае мастацтва Захлеўнаму Леаніду Канстанцінавічу, мастацкаму кіраўніку ансамбля народнай музыкі ”Бяседа“ галоўнай (генеральнай) канцэртна–прадзюсерскай дырэкцыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, народнаму артысту Беларусі, - за стварэнне цыкла песень ”С днем рождения, Победа!“; Кандрасюку Васілію Васільевічу, загадчыку музычнай часткі дзяржаўнай установы ”Брэсцкі тэатр драмы і музыкі“, - за стварэнне эпітафіі для сімфанічнага аркестра ”Героям Брэсцкай крэпасці“; журналістыка Шэлдышэвай Ніне Васільеўне, рэдактару аддзела палітыкі ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Рэспубліка“, - за цыкл публікацый па праблемах унутранай і знешняй палітыкі; кіно і тэлебачанне Азаронку Юрыю Уладзіміравічу, начальніку прэс–цэнтра рэспубліканскай пракуратуры, - за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы ”Канспіралогія“ на Першым нацыянальным тэлеканале; Карпаву Аляксандру Аляксандравічу, галоўнаму рэжысёру вытворча–творчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ”Беларускі відэацэнтр“,– за стварэнне дакументальнага фільма ”Палітра памяці“, прысвечанага 60–й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў; народная творчасць Боўду Юрыю Іванавічу, мастаку–афарміцелю раённага Цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Бабруйскага райвыканкома, члену грамадскага аб'яднання ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“, - за захаванне і развіццё традыцый беларускай керамікі; выяўленчае мастацтва Уроднічу Уладзіміру Васільевічу, дэкану мастацкага факультэта ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў“, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, - за стварэнне карцін ”Жнівеньскі карагод“, ”Развітанне“, ”Сад“, ”Чуецца гоман лесу высокага“; харэаграфічнае мастацтва Гаевой Валянціне Іванаўне, дырэктару - мастацкаму кіраўніку дзяржаўнай установы ”Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль ”Харошкі“, народнай артыстцы Беларусі, - за вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, падрыхтоўку новых канцэртных праграм ”Добры вечар“ і ”Беларусы“;
крытыка і мастацтвазнаўства Якіменка Тамары Сямёнаўне, прафесару кафедры беларускай музыкі фартэпіяннага і кампазітарска–музыказнаўч ага факультэта ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі“, - за значныя дасягненні ў галіне навукова–даследчай дзейнасці, стварэнне манаграфіі ”Сучасная беларуская этнамузыкалогія“;
”За ўклад у выхаванне творчай моладзі“ Васюк Тамары Іванаўне, дацэнту кафедры народнага дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў“, - за адраджэнне традыцыйнай народнай беларускай керамікі, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў;
Гаўрылаву Віктару Георгіевічу, прафесару кафедры інтэр'ера і абсталявання факультэта дызайну і дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў“, - за выдатныя дасягненні ў беларускім дэкаратыўна–прыкладным мастацтве, значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі; Полесавай Ганне Станіславаўне, выкладчыку ўстановы адукацыі ”Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі“, - за значны ўклад у развіццё цымбальнай выканальніцкай школы, выдатную падрыхтоўку ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на нацыянальных шматструнных інструментах імя В.Гарадоўскай; ”За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязей Рэспублікі Беларусь“ Сароку Рыгору Сямёнавічу, дырэктару ўстановы адукацыі ”Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага“, заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, - за прапаганду беларускага музычнага мастацтва за межамі краіны і дасягнутыя поспехі ў развіцці міжнародных культурных сувязей; народнаму ансамблю народнай музыкі і песні ”Грымата“ Слонімскага раённага Дома культуры, - за творчую працу па ўмацаванню міжнародных культурных сувязей і папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва; музейная справа Камароўскай Зінаідзе Мікалаеўне, дырэктару ўстановы ”Дзяржаўны літаратурна–мемарыяльны музей Якуба Коласа“, - за вялікі ўклад у захаванне і вывучэнне творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа; Лянкевіч Таісе Леанідаўне, дырэктару дзяржаўнай установы ”Мінскі абласны краязнаўчы музей“, - за значныя асабістыя дасягненні ў развіцці музейнай справы, стварэнне экспазіцыі ў сядзібным доме сям'і Дзяржынскіх мемарыяльнага комплексу ”Дзяржынава“; бібліятэчная справа калектыву Ашмянскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, – за дасягненні ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання і прававой адукацыі насельніцтва; калектыву Слуцкай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Н.К.Крупскай, – за значны ўклад у развіццё сучасных напрамкаў дзейнасці бібліятэк, укараненне доўгатэрміновых мэтавых праграм бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва; мастацкая самадзейнасць заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму фальклорнаму ансамблю народнай музыкі ”Паазер'е“ выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, - за ўклад у развіццё народнага мастацтва і адраджэнне нацыянальных музычных традыцый; народнаму самадзейнаму калектыву ”Бліскавіца“ філіяла Гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Гроднаэнерга“ " Гродзенскія электрычныя сеткі, - за высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную работу па прапагандзе беларускага песеннага фальклору.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. 3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным распараджэннем, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб. Прэзiдэнт Рэспублiкi
Беларусь
А.Лукашэнка |