Спаса-Праабражэнская царква - ХІІ ст. г. Полацк, вул. Ефрасінні Полацкай, 59
Пабудавана паміж 1152 г. і 1161 г. полацкім дойлідам Іаанам па заказу Ефрасінні Полацкай як саборны храм Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Некалькі разоў храм пераходзіў ад адной канфесіі да другой.
Капітальна адрамантавана ў 1800-1803 гадах.
Пасля скасавання езуіцкага ордэна ў 1820 годзе яго землі былі перададзены ў скарб, але Спаса-Праабражэнскі храм быў аддадзены манахам ордэна піяраў. У 1832 годзе царква была перададзена ў праваслаўнае ведамства, спачатку ў падпарадкаванне Магілёўскаму епіскапу, а затым у Полацкую епархію.
Храм дзейнічае.
Уяўляе сабой мураваны прамавугольны выцягнуты ў плане (8х12 м) аб'ём з купалам на высокім барабане. Цэнтральны неф з усходу завершаны паўкруглай масіўнай апсідай. Бакавыя алтары малых памераў паўцыркульныя, звонку нябачныя.
У царкве пад больш познімі напластаваннямі тынкоўкі і пабелкі, алейнай размалёўкі 1832—1835 гг. і 1840 г. захаваліся ўнікальныя старажытныя фрэскі, створаныя майстрамі 2-й паловы XII ст. |