Міхаіл Казімір Агінскі | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Агінскіх, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, нейкі час вандраваў па Еўропе, а ў 1775 г. вярнуўся на Беларусь, дзе пасяліўся ў сваіх уладаннях. Мастак і цудоўны музыкант, аўтар шэрагу паланезаў і іншых музычных твораў, стваральнік вершаў, баек і сатыраў, сабраных у некалькіх кніг. Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго стараннямі быў выкапаны так званы канал Агінскага, які злучаў рэкі Ясельду і Шчару, а таксама праведзены праз балоты тракты са Слоніма да Пінска і ад Пінска на Валынь. У Слоніме ім праводзілася шырокае будаўніцтва, закладанне мануфактур; была ўзведзена друкарня, дзе друкаваліся і яго ўласныя творы. Там жа былі пабудаваны оперны тэатр і капела, куды запрашаліся выдатныя артысты, спевакі, музыканты і мастакі. | ||
|