Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 года

Указ № 517 ад 31 снежня 2016 г.

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі, тэлебачання, выяўленчага мастацтва, музейнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасці, цыркавога мастацтва, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 года:

аўтарскаму калектыву рэдакцыі газеты ”Голас Радзімы“ ў складзе Ждановіча Івана Іванавіча, загадчыка аддзела, і Мядзведскай Кацярыны Аляксандраўны, спецыяльнага карэспандэнта, – за плённае супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжкультурнага дыялогу ў Беларусі;

аўтарскаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Беларускае тэлеграфнае агенцтва“ ў складзе Буфетавай Ірыны Аляксееўны, фотарэдактара аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі, Жука Дзмiтрыя Аляксандравiча, генеральнага дырэктара, Сінічкіна Івана Аляксандравіча, начальніка аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў, – за стварэнне і рэалізацыю інфармацыйна-публіцыстычнага праекта ”Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў“;

аўтарскаму калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь ў складзе Баранава Яўгенія Уладзіміравіча, намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала ”Беларусь 24“, Ладуцька Алены Анатольеўны, галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала”Беларусь 1“, Саламаха Вольгі Аляксандраўны, намесніка галоўнага дырэктарагалоўнай дырэкцыi тэлеканала ”Беларусь 1“, – за стварэнне на высокім прафесійным узроўні серыі іміджавых відэаролікаў ”Мы зрабiлi гэта разам“;

Вашчанку Канстанціну Гаўрыілавічу, мастаку, члену грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“, – за мастацкае афармленне факсімільнага выдання ”Кніжная спадчына Францыска Скарыны“;

калектыву дзяржаўнай гістарычна-культурнай установы ”Музей-сядзіба М.К.Агінскага“ – за стварэнне і рэалізацыю праекта ”Вяртанне Паўночных Афін“, значны ўклад у захаванне спадчыны М.К.Агінскага;

калектыву дзяржаўнай установы адукацыі ”Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 10 імя Я.А.Глебава г. Мінска“ – за значны ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнай культуры і музычнага мастацтва;

калектыву дзяржаўнай установы ”Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы“ – за значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, пастаноўку спектакляў паводле твораў беларускай драматургіі;

калектыву дзяржаўнай установы ”Палац культуры г. Маладзечна“ – за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі ”Культурная сталіца года“;

калектыву ўстановы культуры ”Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ”Відовішчна-культурны комплекс ”Гомельскі дзяржаўны цырк“ – за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю цыркавога мастацтва, умацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва;

Раманені Раісе Аляксандраўне, педагогу дадатковай адукацыі, кіраўніку заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Беларускі сувенір“ дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна“, – за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                А.Лукашэнка