Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Дакументы

Указ № 377 ад 17 кастрычніка 2017 г.

17 кастрычніка 2017 года
У мэтах павышэння працоўных пенсій пастанаўляю:

1. Правесці пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2017 г. у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 5,5 працэнта.

2. Фінансаванне расходаў па рэалізацыі гэтага Указа ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                   А.Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь