Аб выбыцці маёмасці

Каментарый да Указа № 284 ад 15 жніўня 2017 г.
Прадпрыемствам ствараюцца ўмовы для зніжэння затрат на ўтрыманне і абслугоўванне невыкарыстоўваемай маёмасці. Адпаведны Указ № 284 "Аб выбыцці маёмасці" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня.

Дакумент устанаўлівае асаблівы парадак бухгалтарскага ўліку, пры якім арганізацыі маюць права да 1 студзеня 2021 года спісваць за кошт дабавачнага фонду і неразмеркаванага прыбытку (у выпадку недастатковасці сродкаў названага дабавачнага фонду) страты, якія ўзнікаюць пры выбыцці (спісанне, продаж або бязвыплатная перадача) маёмасці, у тым ліку што не ўдзельнічае ў ажыццяўленні асноўнага віду дзейнасці.

Арганізацыям дазваляецца прымаць на бухгалтарскі ўлік бязвыплатна атрыманую маёмасць коштам, што знаходзіцца на ўліку перадаючага боку.

Указ дасць магчымасць дзяржаўным прадпрыемствам і гаспадарчым таварыствам, створаным у працэсе пераўтварэння (прыватызацыі), а таксама недзяржаўным юрыдычным асобам шляхам уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай імі маёмасці знізіць непрадукцыйныя затраты, звязаныя з яе ўтрыманнем і абслугоўваннем, скараціць страты, не звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю, і, як вынік, забяспечыць ім стабільную работу.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.