Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Аб праекце
22 мая 2013 года

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, які забяспечвае асвятленне ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт дзейнасці Кіраўніка беларускай дзяржавы і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама прадастаўляе інфармацыю аб Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

Аб статусе прававых дакументаў

Дэкрэты, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь публікуюцца ў падраздзеле "Афіцыйныя дакументы". Падраздзел не мае статусу юрыдычнай базы. Публікацыя прававых і распарадчых актаў у гэтым раздзеле мае даведачны, інфармацыйны характар. Арамя таго, усе прававыя дакументы публікуюцца на Партале без уліку ўносімых у іх змяненняў і дапаўненняў.

Для пошуку прававой інфармацыі рэкамендуем звярнуцца да рэсурсаў Нацыянальнага прававога партала Рэспублікі Беларусь – www.pravo.by.

Выкарыстанне матэрыялаў Партала

Матэрыялы Партала могуць выкарыстоўвацца ў сродках масавай інфармацыі, распаўсюджвацца ў сетцы Інтэрнэт без якіх-небудзь абмежаванняў, што датычацца аб’ёму і тэрмінаў публікацыі. Адзіная ўмова – спасылка на першакрыніцу. Ніякай папярэдняй згоды на выкарыстанне матэрыялаў Партала з боку прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не патрабуецца.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь