Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

    Стыпендыі або грашовыя прэміі назначаны 253 выдатнікам у вучобе - студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў. Акрамя таго, прэміямі заахвочаны 198 педагогаў і навуковых работнікаў, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі.

    Фінансавая падтрымка таксама будзе аказана студэнцкім навукова-даследчым лабараторыям "Хімія нанаструктураваных сістэм" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,  "Экатэхналогія" Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і студэнцкаму навукова-даследчаму бюро "Сплаў" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі навучэнцаў і студэнтаў, навукова-педагагічных работнікаў у мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу і творчых здольнасцей адоранай моладзі.