Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XV Калядным турніры

  • 21
  • 2:05

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XV Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, выйграўшы ў фінале ў зборнай Расіі з лікам 8:5 (3:0, 4:3, 1:2).

У час цырымоніі ўзнагароджання на Калядным турніры былі вызначаны лепшыя ігракі па амплуа. Прызы хакеістам уручыў Прэзідэнт Беларусі.

Разам з дарослымі ігракамі прызы і медалі з рук Аляксандра Лукашэнкі атрымлівалі і ўдзельнікі XXIII Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба".

Кіраўнік дзяржавы, уручаючы ўзнагароды, цёпла павіншаваў пераможцаў спаборніцтваў.