Віншаванне жыхарам і гасцям Наваполацка з 60-годдзем горада

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў і гасцей Наваполацка з 60-годдзем з дня ўтварэння горада.

    "За гэтыя гады невялікі маладзёжны пасёлак дзякуючы карпатлівай і сумленнай працы жыхароў ператварыўся ў буйны прамысловы і культурны цэнтр, які валодае магутным эканамічным і інтэлектуальным патэнцыялам. Яго гісторыя слаўнымі справамі ўжо ўпісана ў біяграфію незалежнай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто ствараў горад і дынамічна развівае яго сёння. "Наваполацк за сваю кароткую гісторыю паспеў ужо выхаваць працоўныя дынастыі, падрыхтаваць алімпійскіх чэмпіёнаў, раскрыць таленты вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. Неацэнны яго ўклад і ў эканамічную бяспеку краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    "Любіце свой горад, з павагай стаўцеся да яго мінулага і стварайце сучаснае. Няхай і далей гісторыя Наваполацка складваецца з вашых добрых спраў і працоўных рашэнняў", - пажадаў Прэзідэнт жыхарам горада.