Віншаванне з Днём пагранічніка

    Паважаныя таварышы!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём пагранічніка!

    Вернасць лепшым традыцыям, імкненне прымножыць іх штодзённай ратнай працай па абароне рубяжоў Рэспублікі Беларусь былі і застаюцца важнымі напрамкамі ў дзейнасці цяперашняга пакалення вартавых граніц.

    Знаходзячыся ў баявым дазоры, пагранічнікі спыняюць каналы нелегальнай міграцыі і кантрабанды, процідзейнічаюць распаўсюджванню міжнароднага тэрарызму. Выкананню гэтых задач садзейнічае далейшае развіццё пагранічнай інфраструктуры, удасканаленне яе тэхнічнай аснашчанасці, павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі.

    Упэўнены, што сваім добрасумленным стаўленнем да воінскага абавязку вы і ў далейшым будзеце надзейна забяспечваць непарушнасць граніц нашай дзяржавы, з поўнай адказнасцю і самааддачай служыць беларускаму народу.

    Выказваю словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія беззапаветна ахоўвалі граніцы Айчыны.

    Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка