Віншаванне з Днём маці

    Дарагія суайчынніцы!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём маці!

    Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт.

    Мацярынства - вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне.

    Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.

    Прыярытэты нашай сацыяльнай палітыкі нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі, на тое, каб у сем'ях нараджалася як мага больш дзяцей. Шчаслівы дзіцячы смех - гэта гімн будучыні нашай краіны.

    У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме. Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.

    Аляксандр Лукашэнка