Віншаванне з Днём будаўніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з надыходзячым прафесійным святам - Днём будаўніка.

    "Гісторыя айчыннай будаўнічай індустрыі памятае нямала прыкладаў самаадданай працы, што выклікаюць пачуццё гонару і шчырага захаплення. Людзі, якія выбралі гэту прафесію, заўсёды карысталіся заслужанай павагай у грамадстве. У многім дзякуючы іх таленту і старанню мяняецца аблічча нашай Беларусі, узводзяцца камфортныя мікрараёны, утульныя дзіцячыя сады і школы, сучасныя спартыўныя арэны", - адзначыў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работнікі будаўнічага комплексу ўносяць значны ўклад у дынамічнае развіццё эканомікі, пашыраючы геаграфію экспарту сваіх паслуг.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што багатая архітэктурная спадчына і ўласцівае беларускаму народу імкненне да стварэння заўсёды будуць натхняць сучаснае пакаленне будаўнікоў на рэалізацыю новых задач і амбіцыйных праектаў, а дасягнутыя поспехі стануць асновай для выхавання дастойных пераемнікаў.