Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    Гэта свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне.

    Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінулых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць ваеннаслужачых даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных Сіл нашай суверэннай дзяржавы.

    Сёння ў краіне створана прафесійная, добра аснашчаная армія, якая здольна не толькі гарантаваць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці. Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных Сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае армейскія гады.

    Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства.

    Перакананы, што ў нашай краіне Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.

    Жадаю ўсім шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі!

    Аляксандр Лукашэнка