Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны

    Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

    Паважаныя ветэраны!

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    Гэта свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць дастойны адпор любому агрэсару.

    Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна забяспечыць яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым, паколькі абарона Айчыны ў нас мае ўсенародны характар.

    У год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэта святочная дата набывае асаблівую значнасць. Самыя добрыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прадэманстравалі прыклад найвышэйшай доблесці і гераізму ў барацьбе з ворагам усяго чалавецтва. Іх мужнасць, стойкасць і патрыятызм назаўсёды застануцца арыенцірам для нашай моладзі.

    Жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Радзімы!

    Аляксандр Лукашэнка