Віншаванне хлебаробам Брэстчыны з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хлебаробаў Брэстчыны з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі.

    "Сёння Дажынкі сустракае Брэсцкая вобласць. Першая ў краіне адкрывае сезон урачыстага ўшаноўвання лепшых працаўнікоў вёскі - усіх, хто сёлета з гонарам прыняў выклік халоднай вясны, дажджлівага мая і анамальна гарачага чэрвеня, сабраўшы на хлебнай ніве дастойны ўраджай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Зладжана працавалі ў час уборачнай кампаніі аграномы, механізатары, камбайнеры, кіраўнікі і спецыялісты. "Вы даказалі, што з'яўляецеся руплівымі гаспадарамі сваёй зямлі, умееце працаваць, вучыце шанаваць і паважаць нялёгкую працу вяскоўцаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, падзякаваўшы хлебаробам за працавітасць, адказнасць і самаадданыя будні.